У абвесцы зазначаецца, што ў 2020-ым годзе «Вольны хор» ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту. Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі аб свабодзе, пакуль рэжым не прызнаў калектыў «экстрэмісцкім фармаваннем».
Імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці. Галіна з сям’ёй вымушана была з’ехаць у эміграцыю, як і шмат хто, з удзельнікаў хору, ад палітычнага пераследу. Сёння Галіна, якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй, — з анкалогіяй, зазначае арганізацыя
Дыягназ «анкалогія» стаў для Галіны тым выпрабаваннем, якое патрабуе дапамогі і падтрымкі. Зараз яна праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе аперацыя і яшчэ курсы хімія- і радыетэрапіі. У такім стане Галіна не можа працаваць, і на дадзены момант проста не мае грошай на базавыя запатрабаванні сям'і з двума непаўналетнімі дзецьмі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў, зазначае BySol.
Да закрыцця збору засталося 60 дзён.
Крыніца: BySol/юл